Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Хто не любіць КВЗ?

Дата: 9 января 2016 в 11:54

Хто не любіць КВЗ?

Хто не любіць КВЗ? Мабыць, усім падабаюцца смешныя інсцэніроўкі, энергічныя маладыя людзі, цікавыя сюжэты. Вось і ў нашай Верасніцкай сярэдняй школе Жыткавіцка раёна 28 лістапада адбыўся КВЗ пад назвай “Моцнае сяброўства”.

У нашым мерапрыемстве ўдзельнічалі старшакласнікі (9, 10, 11 класы). У кожнай каманды была свая праграма, выдуманыя персанажы, перакладзеныя песні, актуальныя назвы.

КВЗ праходзіў у тры этапы, пасля якіх было абмеркаванне нашага добразычлівага журы на чале з Самцовай Таццянай Уладзіміраўнай і Пігуль Святланай Леанідаўнай. Паўзы паміж конкурсамі былі запоўнены цікавымі нумарамі. У маім выкананні прагучалі дзве песні, а таксама быў паказаны відэаролік з дзіцячага кіначасопіса “Ералаш” пад назвай “Дружба дороже”.

Першы конкурс – візітная картка каманд “Лепшыя сябры”. Прайшоў ён пад апладысменты гледачоў і спадабаўся ўсім без выключэння, таму што нашы дзеці паказалі ўсе свае здольнасці ў самым лепшым выглядзе. Канешне, некаторыя саромеліся, але  усё ж такі ўпэўнена трымаліся на сцэне.

З поспехам прайшоў конкурс “Размінка”. Вядучыя задавалі пытанні, а каманды адказвалі на іх. Усе адказы былі настолькі цікавымі і смешнымі, што нельга было заставацца сур’ёзнымі.

Трэцім на суд журы вучні прадставілі музычны конкурс “Запаветнае жаданне”, дзе яны праявілі усю сваю крэатыўнасць. Былі крыху недахопы, але ўсе ўдзельнікі імкнуліся паказаць свае лепшыя якасці.

Калі ўспомніць зараз гледачоў, якія ўсміхаліся і з задавальненнем сустракалі канкурсантаў, то адразу хочацца сказаць: “Нездарма праходзяць такія мерапрыемствы”.

Хочацца выказаць словы падзякі за дапамогу ў правядзенні вечара ўсім класным кіраўнікам і Сяргею Мікалаевічу Сумарэвічу, настаўніку гісторыі, які быў маім сувядучым на вечары. І безумоўна, вялікі дзякуй усім старшакласнікам, што прынялі ўдзел у КВЗ і парадавалі ды павесялілі ўсіх гледачоў.

 

 

                           Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, педагог- арганізатар

                                                                       ДУА “Верасніцкая сярэдняя школа”

                                                                                  Анжаліка Аляксандраўна

                                                                                                    Сергеевіч

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.