Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Я супраць тытуню

Дата: 30 ноября 2015 в 12:06

                                                                     Я супраць тытуню

У кожнай школе па традыцыі праводзіцца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Робіцца гэта з мэтай надання большай увагі дадзенай праблеме.

         Вось і ў нашай Верасніцкай школе праводзіўся тыдзень, прысвечаны Дню адмовы ад курэння, які праходзіў у тры этапы.

           У 1-4 класах праводзіўся конкурс малюнкаў “Я супраць тытуню!”. Якія дзеці малайцы! Кожны вучань у сваёй рабоце паказаў нешта новае, адрознае ад іншых. Канешне, некаторым вучням дапамагалі бацькі. Былі такія работы,з якіх цяжка было вызначыць лепшых.

У 5-8 класах праходзіў конкурс плакатаў “Я супраць тытуню!”. Пачынаючы з 5 класа, дзеці ўжо дакладна ведаюць, што такое тытунь. У  работах яны так яскрава паказалі свае адмоўныя адносіны да курэння, што аж прыемна было паглядзець.

         У 9-11 класах праводзіўся конкурс агітбрыгад “Я выбіраю жыццё!”. Усе добра выступілі, так сур’ёзна аднесліся да вырашэння праблемы курэння. У кожнага класа была свая задума, сваё меркаванне, свае погляды, але кожны імкнуўся паказаць як мага больш мінусаў для курыльшчыкаў.

          У канцы тыдня былі падведзены вынікі, узнагароджаны пераможцы. А  дзеці яшчэ раз нагадалі адзін аднаму, што курыць- гэта не модна.

                                                                                 

                           Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, педагог- арганізатар

                                                                       УА “Верасніцкая сярэдняя школа”

                                                                                  Анжаліка Аляксандраўна

                                                                                                    Сергеевіч

                                                  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.