Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Школа- гэта маё жыццё

Дата: 9 января 2016 в 12:00

                                                      Школа - гэта маё жыццё

 

         У дзяцінстве ў кожнага чалавека ёсць мара, якая можа здзейсніцца або не. Але не для кожнага яна адыгрывае важную ролю ў жыцці, бо гэта толькі дзіцячыя летуценні.  Калі чалавек пачынае сталець, то ён ужо імкнецца разважаць па-даросламу, адказваць за свае дзеянні. Тады дзіцячыя мары адыходзяць некуды далёка - далёка.

Раней я імкнулася да нейкіх недасягнутых  вышынь. Як кажуць: “Высока ўзляціш, ды нізка ўпадзеш”. Так атрымалася і ў маім жыцці …

Але паступова падрастаеш і разумееш сваё прызначэнне. Для сябе я вырашыла, што хачу быць настаўнікам. Мая мара збылася. Вялікі дзякуй за гэта маім выкладчыкам у каледжы, якія паказалі ўсе перавагі нашай прафесіі. Вельмі часта ўспамінаю словы нашага куратара: “На чацвёртым курсе вы зразумееце, што школа - гэта ваша жыццё”.  Гэтыя мудрыя словы я запомню назаўсёды.

Першы дзень у школе быў для мяне пазнавальным і запамінальным. Адразу, канешне, было цяжка адаптавацца ў новым калектыве. Але ў ім сабраліся добразычлівыя людзі, якія заўсёды дапамогуць добрым словам, карыснай парадай.

Увесь час настаўнік знаходзіцца ў школе, часта затрымліваецца да позняга вечара, але ўсе роўна яму мала часу на ажыццяўленне задуманых  ідэй.

Калі паглядзіш на настаўнікаў са стажам, то здзіўляешся, наколькі моцна яны адданыя сваёй справе. Дома сям’я, дзеці, а яны ўсё бягуць ды бягуць на любімую работу, пакідаючы ўсе дамашнія праблемы на потым.

Паступова я заўважаю, што школа становіцца і маім другім домам, а мабыць і жыццём.

 

 

                                                                          Педагог-арганізатар,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА”Верасніцкая сярэдняя школа”

Жыткавіцкага раёна

Гомельскай вобласці

Сергеевіч Анжаліка Аляксандраўна   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.