Я ганаруся сваім дзядзькам
Дваццаць сем гадоў мінула з таго часу, як прагрымела афганская вайна, якая сваім чорным крылом закранула не адну беларускую сям’ю. У складзе кантынгенту нашых войск у гэтай азіяцкай краіне неслі службу і выхадцы з нашага раёна. Здавалася б, пра гэту вайну напісана шмат кніг, зняты дзясяткі фільмаў. Але пра майго дзядзьку Пятра Мікалаевіча Пашэвіча, які нёс сваю службу у Афганістане, мне хочацца расказаць яшчэ раз, выказаць цёплыя словы падзякі за яго гераічны ўчынак.
Пашэвіч Пётр Мікалаевіч нарадзіўся ў весцы Верасніца, тут закончыў школу і да службы паспеў яшчэ папрацаваць на трактары ў родным калгасе, атрымаўшы адпаведныя веды і пасведчанне на вадзіцельскіх курсах у Мазыры. Восенню 1987 года быў прызваны на службу ў армію. У Барысаве за імі, навабранцамі, прыехалі “купцы”. Пётр разам з другімі сваімі землякамі трапіў у каманду да трох дэсантнікаў – лейтэнанта і двух сяржантаў. На той час у Афганістане працягваліся баявыя дзеянні, і па даразе ў цягніку яго прадчуванні пацвердзіліся: так, іх будуць рыхтаваць для перакідкі ў Афган…
Не адзін дзень дабіраліся ў прызначанае месца па сталёвых магістралях тады яшчэ вялікага Савецкага Саюза: з Мінска ў Маскву, адтуль у Туркменістан, у Кушку – самую паўднёвую кропку краіны. У вучэбцы, якая доўжылася чатыры месяцы, заўтрашні вадзіцель спецмашыны разведбатальёна Пётр Пашэвіч разам з другімі да сёмага поту адпрацоўваў усё, з чым маглі сустрэцца ў баі, а менавіта асаблівасці прымянення зброі ў гарах і цяснінах, парадак узаемадзеяння часцей розных відаў войск. Навабранцаў вучылі, як экіпіравацца, колькі і якія боепрыпасы браць з сабою, якія медыкаменты патрэбны ў паходах і рэйдах, як весці сябе з мясцовым насельніцтвам, тлумачыліі чаму вада ў гарах на вагу золата. Выхоўвалі ў іх неабходныя на вайне якасці: кемлівасць, уменне хутка прымаць правільнае рашэнне і не губляцца ў самых складаных сітуацыях.
З Туркменіі іх перевезлі ва Узбекістан, а адтуль самалетамі ІЛ-76 у колькасці 300 чалавек вясной 1988 года перакінулі ў Афганістан, у правінцыі Кундуз. Пятнаццаць дзён былі ў “каранціне”, хаця адразу пасля прызямлення трапілі ў баявыя ўмовы, у страляніну. Вывучалі ў асноўным мясцовыя звычаі.
Пачалася для яго і яго таварышаў вайна без лініі фронта. У іхнім батальёне былі ў асноўным беларусы і рускія. Ваявалі з незаконнымі ваеннымі фарміраваннямі, мяцежнікамі,душманамі.
Галоўная задача , яккая была пастаўлена камандаваннем перад імі - стабілізацыя абстаноўкі і падтрымка мясцоўвага кіраўніцтва ў зоне іх адказнасці, ахова дарог і суправаджэння аўтамабільных калон з прадуктамі харчавання, боепрыпасамі, палівам, удзел у рэйдавых баявых дзеяннях, кантроль караванных шляхоў, падтрымка баявых дзеянняў урадавых войск і паліцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.
У ваенных білеце камандзіра аўтамабільнага аддзялення паветранага-дэсантных войск Пятра Пяшэвіча адзначана: “Прымаў удзел у баявых дзеяннях з 1 жніўня 1988 года па 14 лютага 1989 года”. Яго баявыя шляхі-дарогі ляжалі ў асноўным у паўночнай частцы Афганістана. Перамяшчаліся толькі днём горнымі афганскімі дарогамі, на якіх нашы машыны шчыравалі ў любых ўмовах, у гарах, у пустыні, у мароз і ў спякоту. Адзіная небяспека, якая падпільноўвала іх на дарогах, былі міны і фугасы. З аўтаматам АКМ Пётр Пашэвіч быў то за рулём БТР-80, КамАЗА, то побач з іншымі вадзіцелямі.
- Пісьма прыходзілі дзесьці праз месяц, пісалі маці, брат, сястра, - распавядае мой дзядзька Пеця. – Да таго ж быў у нас і свой гармонік, слухалі і спявалі песні, марылі вярнуцца дадому жывымі. І ведаеце, чаго мне часцей за ўсе хацелася-снілася? Палюбавацца вясновым школьным садам, калі ён у сваёй квецені… Удыхнуць гэты пах і яшчэ пабачыць тое азярцо, што побач со школаю.
15 лютага 1989 года ў 16 гадзін 21 мінуту завяршыўся выхад апошніх савецкіх ваеннаслужачых з Афганістана. Петр Мікалаевіч мае наступныя узнагароды: медаль “За баявыя заслугі”, “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”, “Ветэран баявых дзеянняў”, два юбілейныя медалі, а таксама наручны гадзіннік ад Міністэрства абароны СССР ўзорнае выкананне воінскага абавязку па аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Рэспубліцы Афганістан.
Зараз мой дзядзька Пётр Мікаевіч працуе вадзіцелем аўтобуса у Жыткавіцкім філіяле №16. Разам з жонкай Вольгай выгадавалі дваіх дзяцей: дачку Марыну і сына Ігара. Але ўспаміны час ад часу вяртаюць яго ў гады маладосці, назад у Афганістан.
Акулич Алена Дмитриевна
2001 г.р.